Perfaratar – гэта гэта новы YouTube шоўрум для аўтараў і аўтарак музычных, паэтычных і перфарматыўных твораў. Добрая магчымасць зрабіць якасны лайв запіс у студыі ў Вільне.

Гледачы і глядачкі тут могуць знайсці новыя імёны або сустрэць ужо вядомых выканаўцаў і выканальніц.

Аўтары і аўтаркі могуць прэзентаваць сваю музыку, паэзію або перформанс, і таксама рассказаць пра сябе, сваю творчасць і натхніць гледачоў і глядачак.
Каго мы чакаем у нашай студыі?
  • Выканаўцаў і выканальніц з арыгінальнымі творамі, якія можна выконваць пад мінус або ў акустыцы.
  • Паэтаў і паэтак, якія хочуць прачытаць свой твор.
  • Актораў і акторак з аўтарскімі маналогамі, або перформанс-майстроў з аўтарскімі перформансамі.
Што атрымліваюць аўтаркі і аўтары?
  • Пляцоўку для свайго твора, выказвання
  • Прафесійны запіс аўдыё і відэа ў студыі
  • Прамоцыю свайго твора на нашам YouTube канале
Навошта мы гэта робім?
  • Падтрымаць творчых беларусаў і беларусак
  • Зрабіць унёсак у развіццё беларускай культуры
  • Дапамагчы музыкам, паэтам і перформерам зрабіцца больш бачнымі
Мы знаходзімся ў Вільні і не маем магчымасці пакрыць выдаткі на дарогу або пражыванне ў Вільні. Але калі вы самі не з Вільні і маеце магчымасць прыехаць, то будзем рады бачыць і папрацаваць з вамі!
Засталіся пытанні?
Падпісвайся на нашыя сацсеткі, пішы нам!
hello@createculture.group
(c) 2023 All rights reserved. CreateCulture Group