Вы хочаце рэалізаваць свой праект, але не ведаеце, як знайсці сродкі для яго ажыццяўлення?
6 траўня каманда CreateCulture Group адкрывае серыю практычных варкшопаў "Кухня". Тэмай першай сустрэчы стане фандрайзінг і яго інгрэдыенты.
За 5 гадзін вы атрымаеце адказы на пытанні:
— Што ж такое фандрайзінг і як гэта працуе?
— Як будаваць праекты і праграмную дзейнасць?
— Дзе шукаць інфармацыю аб адкрытых заяўках?
— З чаго складаецца грантавая заяўка і як яе запоўніць?
На практычнай частцы мерапрыемства вы атрымаеце досвед напісання грантавых заявак, карысныя парады аб тым, як правільна скласці бюджэт для вашага праекта і пазбегнуць распаўсюджаных памылак пры падачы на падтрымку.
Даведайцеся больш пра фандрайзінг, атрымайце практычныя навыкі і персанальныя парады ад каманды CreateCulture Group.
Вядучыя воркшопа:
Надзея Ількевіч — су-заснавальніца CreateCulture Group, праектная менеджэрка і прадзюсарка з вопытам больш за 10 гадоў, рэалізоўвала праекты ў Беларусі, ЗША і ЕС.
Лізавета Шалай — праектная мэнэджарка CreateCulture Group, былая дырэктарка “Менскай урбаністычнай платформы”, у актывізме больш за 6 гадоў: урбаністыка, сучаснае беларускае мастацтва і культура, ахова навакольнага асяроддзя, прасоўванне правоў жанчын і дзяўчат.
Колькасць месцаў абмежавана!
10-12 квіткоў - 50 еўра
3-5 студэнцкіх білетаў - 35 еўра
Дата мерапрыемства: 6 траўня
Час: 10:00-15:00
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Vilnius