Пераезд у іншую краіну, будзь ён добраахвотным альбо не, кожным чалавекам пражываецца па-рознаму.
Хтосьці адчувае эйфарыю і хутка адаптуецца да новых умоў, а хтосьці адчувае разгубленасць, фрустрацыю і праходзіць праз крызіс ідэнтычнасці.
Выстаўка адлюстроўвае асабісты погляд і вопыт пражывання эмігранцкай дэпрэсіі аўтаркай.
Прадстаўленыя працы адлюстроўваюць спробу пераўтварыць боль у нешта іншае і знайсці візуальную мову для шырокага дыяпазону эмоцый, выкліканых вопытам пераезду і сітуацыяй у свеце ў цэлым.
Галоўная мэта – падзяліць эмоцыі з людзьмі, якія знаходзяцца ў падобнай сітуацыі і падтрымаць іх праз творчасць.