Events

«Знойдзеныя сэнсы». Выстава Людмілы Навакоўскай

2023-05-05 19:00 выстава
«Знойдзеныя сэнсы». Выстава Людмілы Навакоўскай

Адкрыццё: 05.05/19:00

CreateCulture Space, Karmelitų g. 5

Што хаваецца за словамі? Ці аднолькава кожны з нас успрымае адно і тое ж слова? Чаму слоў бывае недастаткова? Ці ёсць розніца паміж тым, як вербальную інфармацыю ўспрымаюць беларусы і прадстаўнікі іншых народаў? А паміж тым, што наўвазе маем мы, што жывем зараз, ды мелі наўвазе наші продкі?

Серыя ілюстрацый да інктобера з беларускім адценнем «Знойдзеныя сэнсы» — гэта маленькія разважанні аб асобных словах, пошук іх незаўсёды відавочных для сучасніка сэнсаў.

Выстава працягнецца да 18.05