Events

МОЙШЭ КУЛЬБАК ПА-БЕЛАРУСКУ разам з Андрэем Хадановічам

Даражэнькія, запрашаем вас на лекцыю-чытку пра творчасьць аднаго з самых прыкметных габрэйскіх літаратараў міжваеннага часу — Мойшэ Кульбака (1896-1937)!

Падчас імпрэзы паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч будзе апавядаць пра геніяльнага габрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака (1896-1937), чыя творчасьць шчыльна зьвязаная зь Беларусьсю, а таксама зь Вільняй. Будуць чытацца беларускія пераклады лірыкі паэта, а таксама яго паэмы «Райсн/Беларусь».

Дата: 24 красавіка 2023

Час: 19:00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5

Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/kdSuGQg31hCW1Jou5