Вышыванкі, гарсэты і намітка. Дранікі, верашчака і самагонка. Беларускі пагонны двор, хата з сенямі, павук і калыска. Зажынкі, Дажынкі, Купалле і Дзяды. Талака і абшчына, патрыярхальная сям’я. І шмат іншага, і часам незразумелага. Усё гэта часткі традыцыйнай культуры беларусаў, якія замацаваліся ў нашай свядомасці ў якасці “сапраўднага беларускага”, зварот да якога і захаванне якога з’яўляецца ключом да важнай і таемнай “беларускай ідэнтычнасці”.
Аб гэтым і шмат яшчэ чым паразмаўляем на адкрытай лекцыі дацэнта Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сцяпана Захаркевіча