Агульныя прынцыпы працы ў каворкінгу
Агульныя прынцыпы працы ў каворкінгу

-Па роўні шуму ў памяшканні каворкінгу мы імкнёмся да тэрміна «як у бібліятэцы». У вялікай івент-прасторы вы можаце размаўляць гучней.

-Паважаем асабістую прастору і час калег (для агульных абмеркаванняў карыстаемся перамоўнымі).

-Мы намагаемся стварыць для вас максімальна камфортнае працоўнае месца. Калі ласка, захоўвайце парадак і чысціню на сваім стале.


Перамоўныя пакоі

- У нас ёсць два перамоўныя пакоі, "бібліятэка" і "акно".

- Праз тэлеграм бот вы можаце забраніраваць толькі бібліятэку, у якой утульна можа змясціцца 12 чалавек. Пры неабходнасці браніравання пакоя «акно» вы можаце звярнуцца да спэйс-менеджара.

-У дзень перамоўныя можна браняваць не больш на дзве гадзіны.

- Калі вам патрэбна правесці ў пакоі "акно" мерапрыемства, то вы можаце запоўніць форму заяўкі.


Кухня

-Галоўнае правіла на кухні - гэта захоўваць чысціню. Паелі, папілі — памыйце, вытрыце, прыбярыце за сабой, калі ласка, і пастаўце посуд на сушылку для посуду, якая знаходзіцца поруч з ракавінай.

-Калі вы пакінулі нешта ў лядоўні, то наляпіце на кантэйнер стыкер са сваім імем.

-Беражліва карыстайцеся кавамашынай, правілы яе выкарыстання поруч з ёй.

-У нас асобны збор смецця. Калі не ведаеце куды выкінуць, то тады ўжо можаце выкідваць ў змешанае смецце.


Друк і сканаванне


-Дакументы для друку патрэбна адпраўляць на e-mail admin@createculture.space , або ж у тэлеграм @CreateCultureSpaceBel.





У нашым спэйсе недапушчальная мова варожасці, агрэсія і дыскрымінацыя любога кшталту.


Калі ўзнікнуць якія-небудзь пытанні ці праблемы, то заўсёды можна звярнуцца да нашага спэйс-менеджара.



КАНТАКТЫ
Чакаем вас у госці!

Падпісвайцеся на сацсеткі, каб быць на сувязі:


admin@createculture.space

Karmelitu 5, Vilnius, Lithuania