«ФотаСпрынт»
20 красавіка, 12:00-16:00
  • 4 тэмы

    На «ФотаСпрынце»
    ўдзельні_цам неабходна будзе выканаць 4 абавязковыя заданні, якія адпавядаюць 4 розным тэмам
  • 4 пераможцы

    Па кожнай тэме будзе абраны пераможца шляхам галасавання. Удзельні_ца можа выйграць ва ўсіх
    «турах»
  • а 18-й гадзіне

    Галасаванне запусціцца на гэтым сайце а 20-й гадзіне па Вільнюсу 20 красавіка і працягнецца да 11:00 па Вільнюсу 22 красавіка
  • а 12-й гадзіне

    Вынікі галасавання будуць аб'яўлены а
    12-й па Вільнюсу
    22 красавіка. Іх можна будзе знайсці на сайце і ў нашых сацыяльных сетках
Цемра — гэта толькі адсутнасць святла
Мадонна Вільнюса
Гарадскі пейзаж, якога больш не будзе
Love is...
Галасаванне за лепшыя артпрацы
Цемра — гэта толькі адсутнасць святла
Мадонна Вільнюса
Гарадскі пейзаж, якога больш не будзе
Love is...
Дзякуй за ваш голас!
Правілы конкурсу «ФотаСпрынт»
  1. Удзельні_цам не абавязкова быць прафесійнымі фатограф_камі!

  2. Гуляць у «ФотаСпрынт» можна камандамі ці асобна. Максімальны склад – пяць чалавек.

  3. Прынцып сумленнай гульні (fair play) – не перашкаджаць і не дапамагаць супернікам.

  4. Каманды атрымліваюць заданні на старце адначасова і могуць выконваць іх у любой паслядоўнасці.

  5. Заданне можа змяшчаць у сабе адно ці некалькі слоў (задаваць сюжэт для здымка). У заданні не канкрэтызуецца, што менавіта мусіць быць на здымку.

  6. Усе здымкі павінны быць зроблены падчас гульні; нельга браць здымкі з Інтэрнэту, публічных ці асабістых архіваў. Таксама нельга выкарыстоўваць адны і тыя ж здымкі для розных заданняў.

  7. Удзельні_цы нясуць асабістую адказнасць за сваю бяспеку падчас конкурсу.

  8. Арганізатары гульні могуць папрасіць удзельні_ц паказаць дадатковыя кадры, якія пацвярджаюць арыгінальнасць (сапраўднасць) зробленых падчас гульні здымкаў.

  9. Перамагае каманда ці асоба, як_ая набрала максімальную колькасць балаў за зробленыя здымкі.

  10. Прызавы фонд: 80% ад сабраных сродкаў атрымліваюць пераможцы, 20% – пакідае за сабой арганізатар.

Засталіся пытанні?
Па любых пытаннях пішыце нам на studio@createculture.group, а таксама падпісвайцеся на нас у сацсетках